BE RU EN

На вуліцы Якуба Коласа ў Менску сутыкнуліся трамвай і два аўтамабілі

  • 25.09.2015, 9:56

ДТЗ адбылося ўчора а 16:00 на вуліцы Якуба Коласа недалёка ад скрыжавання з вуліцай Сурганава.

Сутыкнуліся трамвай, Peugeot і Audi. Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў. Рух быў ускладнены, трамваі на час спыніліся. Абставіны onliner.by паведамілі ў ДАІ Савецкага раёна.

Паводле інфармацыі ДАІ, кіроўца Peugeot рухаўся па вуліцы Якуба Коласа з боку вуліцы Сурганава і стаў выконваць разварот праз трамвайныя шляхі. У гэты момант ён сутыкнуўся з трамваем, які рухаўся ў спадарожным кірунку. Ад удару Peugeot адкінула ў бок, дзе стаяла Audi.

Апошнія навіны