На трасе М3 пад Менскам у ДТЗ пацярпелі больш за дзесяць аўтамабіляў
- 24.09.2015, 17:33
Чарада аварый адбылася сёння блізу 8:00 на трасе М3 у Менскім раёне.
Рух быў ускладнены, утварыўся затор. У ДАІ Менскай вобласці карэспандэнту onliner.by паведамілі, што ўсяго пашкоджана не менш за дзесяць аўтамабіляў. Паводле папярэдніх звестак, абышлося без пацярпелых.
Чытачы паведамляюць, што адбылося прынамсі, тры ДТЗ. «На ўездзе ў Менск на Лагойскім кірунку (каля «Ачага») адразу тры аварыі: адна машына з'ехала ў кювет; у фуру рэзнулася аўто тыпу Ford (перад цалкам разбіты, за стырном дзяўчына, з пасажыркай усё ў парадку; і два аўтамабілі «паравозік» зрабілі). Пачаў утварацца затор», - распавяла ўдзельніца нашага форуму з нікам cleopatra.
Яшчэ адзін чытач размясціў фота з месцаў ДТЗ.
«Першая аварыя: Audi з разбітай левай фарай, Toyota Corolla Verso і вялікі самазвал, але той, можа, і не пры справах», - растлумачыў аўтар фота.
Яшчэ ў адным ДТЗ, папярэдне, сутыкнуліся Volkswagen Golf і грузавік. Перад грузавіком таксама стаяў разгорнуты легкавы аўтамабіль, паведаміў ён.