BE RU EN

Міністр культуры Расеі назваў Даўлатава «выбітным літаратарам XIX стагоддзя»

  • 20.09.2015, 12:06

Уладзімір Мядзінскі назваў пісьменніка Сяргея Даўлатава «выбітной літаратурнай з'явай другой паловы XIX стагоддзя».

Агаворку ў дачыненні да аўтара, які нарадзіўся ў 1941 годзе і памерлага ў 1990-м, кіраўнік міністэрства дапусціў падчас удзелу ў фестывалі «Довлатовфест» у Пскоўскай вобласці, піша Lenta.ru.

Паводле слоў Уладзіміра Мядзінскага, нягледзячы на тое, што жыццё Даўлатава абарвалася досыць рана, «інтарэс да ягонай творчасці расце», а ў фестывалю і конкурсаў, якія праходзяць у яго межах «вялікі лёс».

Фестываль імя Даўлатава «Заповедник» («Довлатовфест») у гэтым годзе адбываўся 17-19 верасня. У гэтым годзе мерапрыемства суправаджалася некалькімі грамадска-палітычнымі скандаламі, наўпрост не звязанымі з творчай спадчынай пісьменніка. Так, 17 верасня з'явіліся паведамленні пра тое, што на фестываль не паедзе кіраўнік Расдруку Міхаіл Сеславінскі. Як паведамлялі ў міністэрстве, такая пастанова была прынятая «на фоне падазрэнняў у датычнасці губернатара Пскоўскай вобласці Андрэя Турчака да нападу на журналіста Алега Кашына».

Апошнія навіны