BE RU EN

На Венецыянскім фестывалі пакажуць «Падзеі» ўраджэнца Баранавічаў

  • 2.09.2015, 21:11

«Падзеі» Сяргея Лазніцы пакажуць па-за конкурсам.

Дакументальны фільм зроблены ўкраінскім рэжысёрам - выхадцам з Беларусі, які паспеў за сваё жыццё павучыцца і папрацаваць у Кіеве, Маскве, Санкт-Пецярбургу і Бэрліне, - з архіўных матэрыялаў, дакументуе дні жнівеньскага путчу 1991 года ў Ленінградзе: прадусары - Нідэрланды і Бэльгія, піша «Салідарнасць».

Адзначым, што Сяргей Лазніца, які нарадзіўся ў Баранавічах, не ўпершыню ўдзельнічае ў праграме Венецыянскага кінафестывалю. У 2012-м там адбылася сусветная кінапрэм'ера драмы «У тумане» паводле аповесці Васіля Быкава.

Тады рэжысёр выйшаў на чырвоную дывановую дарожку пад песню Касі Камоцкай. Спачатку прагучала «Паляўнічы ты мой паляўнічы», а потым двойчы «Божа, забяры маё жыццё». Ніколі раней Каны не чулі беларускіх песень.

Апошнія навіны