BE RU EN

Латвія і Эстонія ўзмоцняць ахову мяжы з Расеяй

  • 2.09.2015, 20:01

Найбліжэйшымі гадамі ў памежнай палосе будуць размешчаныя найноўшыя камеры, сэнсары і радары.

Латвія і Эстонія мерацца найбліжэйшымі гадамі ўзмацніць ахову мяжы з Расеяй. На працягу чатырох гадоў уздоўж 270-кіламетровай усходняй мяжы Латвіі з РФ плануецца стварыць памежную палосу з самымі сучаснымі сістэмамі бяспекі, піша Deutsche Welle.

На гэтыя патрэбы выдадзена 17 мільёнаў еўраў, паведаміла прадстаўніца памежнай службы Латвіі ў інтэрв'ю агенцтву Leta ў сераду, 2 верасня.

Прадстаўніца ўстановы выказала ўпэўненасць у тым, што гэтыя захады дазволяць палепшыць кантроль над усходняй мяжой Еўразвязу і скараціць маштабы кантрабанды і нелегальнай міграцыі. На некаторых дзялянках плануецца пабудаваць загароды, каб выключыць нелегальныя пераходы мяжы.

Суседняя Эстонія плануе аналагічныя захады. Як паведамляе памежная ўстанова краіны, уздоўж 136-кіламетровай наземнай мяжы з Расеяй будуць усталяваныя самыя сучасныя камеры, сэнсары і радары. З гэтай мэтай на 80-кіламетровым адцінку мяжы ўжо высечаныя дрэвы і хмызняк. Месцам плануецца паставіць загароды і задзейнічаць беспілотныя лятальныя апараты, паведамляе агенцтва dpa.

Апошнія навіны