BE RU EN

У Расеі зноўку значна абрынуўся рубель

  • 2.09.2015, 18:51

Курс рубля далей апускаецца на фоне зніжэння нафтавых катыровак.

На Маскоўскай біржы далей зніжаецца курсу рубля. Прыкладна а 17:30 курс даляра падняўся вышэй за 68 рублёў, дасягнуўшы на максімуме адзнакі 68,068 руб, што на 1,22 руб. вышэй за ўзровень ўчорашняга закрыцця, паведамляе РБК.

Адначасова курс еўра падняўся да 76,53 руб., што на 94,8 кап. вышэй за ўзровень закрыцця ўчарашніх таргоў.

Курс рубля зніжаецца на фоне ваганняў нафтавых катыровак. Падчас ранішніх таргоў на біржы ICE кошт ф'ючэрсаў нафты маркі Brent з пастаўкай у кастрычніку 2015 апускаўся да $48,41 за барэль (мінус 2,3% ад узроўню закрыцця ўчарашніх таргоў), затым падняўся амаль да $51, пасля чаго зноў апусціўся ніжэй за $49.

«Высокая валацільнасць на нафтавым рынку не пакідае рублю шанцаў на спакойныя дні. Зніжэнне нафтавых коштаў напярэдадні аслабіла пазіцыі нацыянальнай валюты на 4%, сёння рынак спрабуе стабілізавацца. Аб'ёмы таргоў у апошнія дні невысокія, агулам рынак застаецца тонкім. Сёння акрамя нафты неспакой на рынак прыўнесла заява агенцтва Fitch аб тым, што рэйтынг РФ пад пагрозай. Кароткатэрміновыя ўзроўні ў пары рубель/даляр - 65-68», - адзначыў аналітык Нордэа Банка Дзяніс Давыдаў.

Да 17:40 кошт даляра на Маскоўскай біржы склаўла 67,633 руб., курс еўра - 75,91 руб.

Афіцыйны курс даляра з 3 верасня 2015 года ўсталяваны ЦБ РФ на ўзроўні 66,6756 руб., курс еўра - 75,0901 руб.

Апошнія навіны