BE RU EN

Беларусы ахвяравалі на новы альбом Барыса Грабеншчыкова

  • 2.09.2015, 18:45

Музыка запусціў збор сродкаў 1 верасня, за 36 гадзін праект сабраў больш за тры мільёны рублёў.

Аб гэтым піша Slon.ru.

Легенда расейскага року Барыс Грабеншчыкоў стаў рэкардсмэнам у расейскім краўдфандынгу, сабраўшы тры мільёны расейскіх рублёў на новы альбом, паведамляецца на сайце краўдфандынгавай платформы Planeta.ru.

«Гэта абсалютны рэкорд дзённага збору ў расейскім краўдфандынгу. За два дні яшчэ ніхто 3 мільёны ў Расеі праз краўдфандынг не збіраў!»- сказаў Фёдар Мурачкоўскі, генеральны дырэктар платформы.

Праект падтрымалі больш за 2 тысячы чалавек з Расеі, Ізраіля, Беларусі, Фінляндыі, Швайцарыі, ЗША, Аўстрыі, Нямеччыны, Швэцыі, Славакіі, Латвіі, Украіны, Бэльгіі, Нарвэгіі ды Аўстраліі.

Апошнія навіны