BE RU EN

Па Маладзечне шпацыруюць сланы і ядуць са сметніц

  • 2.09.2015, 17:10

У інтэрнэце з'явіўся відэаролік, дзе слон спакойна гуляе па маладзечанскіх вуліцах.

Як піша "Рэгіянальная газета", у горад прыехаў перасоўны цырк, і жывёлін выпусцілі пагуляць на свабодзе.

Хтосьці з маладзечанцаў зняў відэа слановай прагулкі і выклаў у інтэрнэт. На ім бачна, як слон выцягвае хобатам пакеты са сметніцы і правярае іх змесціва. Жывёліна вельмі спакойна рэагуе на людзей, якія падыходзяць пагладзіць яе.

Апошнія навіны