BE RU EN

Назіральнікі АБСЕ паведамляюць аб парушэнні перамір'я ў Данбасе

  • 2.09.2015, 12:37

Арганізацыя бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе назірала не поўнае захаванне рэжыму спынення агню на Данбасе з пачатку навучальнага года.

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка спецыяльнай маніторынгавай місіі (СММ) АБСЕ Аляксандр Хуг Deutsche Welle 1 верасня.

З ягоных слоў, назіральнікі місіі чулі больш за 30 выбухаў у раёне разбуранага данецкага аэрапорта.

Пры гэтым невядома, што гэта былі за выбухі і які з бакоў нясе за гэта адказнасць.

Тым не менш, як адзначыў Аляксандр Хуг, сітуацыя ў зоне канфлікту стала нашмат спакайнейшай, чым раней.

Як вядома, 26 жніўня ўдзельнікі кантактнай групы на сустрэчы ў Менску выказалі намер забяспечыць устойлівае спыненне агню на ўсёй лініі судакранання на Данбасе да 1 верасня.

1 верасня ўсе ўдзельнікі трохбаковай кантактнай групы ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе падчас відэаканферэнцыі пацвердзілі, што абодва бакі выконваюць рэжым спынення агню.

Апошнія навіны