BE RU EN

«Крымнаш» галаўнога мозгу

  • 2.09.2015, 11:15

У анэксаваным Крыме выпусцілі шлапакі, якія пакідаюць след з надпісам «Крым наш».

Пра гэта паведамляе УНН са спасылкай на Федэральнае агенцтва навін.

«З іх дапамогай вы зможаце пакінуць на пяску сляды з надпісам «Крым наш», што нагадвае пра духоўнае і гістарычнае аб'яднанне паўвострава з Расеяй», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Нагадаем, Крым быў анэксаваны РФ у сакавіку 2014 года паводле вынікаў нелегітымнага «рэферэндуму», праведзенага расейскімі стаўленікамі, якія ўзурпавалі ўладу ў рэгіёне, пасля таго як прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч збег з краіны. Міжнародная супольнасць не прызнала анэксію.

Апошнія навіны