BE RU EN

Лукашэнка: Таджыкі - нашы родныя браты

  • 15.09.2015, 8:33

Дыктатар сустрэўся ў Душанбэ з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.

Са слоў беларускага дыктатара, Менск гатовы да развіцця ўзаемадзеяння з сярэднеазіяцкай дзяржавай - ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да абараназдольнасці. Словы Аляксандра Лукашэнкі прыводзіць ягоная прэс-служба.

«Мы гатовыя супрацоўнічаць па ўсіх кірунках, і ўсё, што мы можам, - мы заўсёды гатовыя рабіць для нашых братоў таджыкаў», - заявіў дыктатар.

Ён адзначыў, што ведае, што таджыкскі прэзідэнт прадпрымае «грандыёзныя намаганні» для гарантавання бяспекі ў рэгіёне: «Гэта няпроста даецца, але вы мужна змагаецеся за мір і спакой у сваёй дзяржаве», - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да Рахмона.

«Вы нашы блізкія родныя браты, і мы, натуральна, павінны рабіць усё, каб ваш народ адчуваў сябе ў бяспецы», - падкрэсліў дыктатар.

Апошнія навіны