BE RU EN

Статкевіч запрашае на мітынг 23 верасня на плошчу Свабоды

  • 14.09.2015, 16:15

На сходзе плануецца абмеркаваць вынікі кіравання Лукашэнкі, сам дыктатар таксама запрошаны.

На сходзе плануецца абмеркаваць вынікі кіравання Лукашэнкі, сам дыктатар таксама запрошаны.

Экс-кандыдат на выбарах прэзідэнта ў 2010 годзе, былы палітвязень Мікалай Статкевіч абвясціў правядзенне чарговага сходу выбаршчыкаў на 23 верасня ў Менску на плошчы Свабоды.

«Цяпер ідзе афіцыйная агітацыйная кампанія ў сувязі з прэзідэнцкімі «выбарамі», падчас якой грамадзяне маюць права збірацца і абмяркоўваць «кандыдатаў» і іх праграмы.

У сувязі з гэтым запрашаю ўсіх, каго цікавіць лёс нашай краіны, на сход выбаршчыкаў, які пачнецца ў сераду, 23 верасня, а 18.00 у Менску на плошчы Свабоды. Сход будзе прысвечаны абмеркаванню вынікаў больш чым 21-гадовай дзейнасці Аляксандра Лукашэнкі, якога я таксама запрашаю на гэта абмеркаванне», - напісаў Мікалай Статкевіч у «Фэйсбуку».

Нагадаем, Мікалай Статкевіч ужо правёў пікет 10 верасня каля ГУМа ў Менску. На акцыі, якую наведалі больш за 200 чалавек, палітык заклікаў беларусаў ігнараваць «выбары».

Апошнія навіны