BE RU EN

Сяргей Міхалок і BRUTTO прэзентавалі новы альбом «Родны край»

  • 14.09.2015, 8:03

Альбом выкладзены ў інтэрнэце 14 верасня.

У ім - 12 песень. Сярод іх - як вядомыя хіты «Родны край», «Гары», «Партызан рок», так і новыя кампазіцыі. У альбом таксама ўвайшла старая песня «Ляпіса Трубяцкога» - былога гурту Сяргея Міхалка - «Зніч».

Адзін з бліжэйшых канцэртаў BRUTTO пройдзе 4 кастрычніка ў Варшаве. На ім музыкі прэзентуюць песні з новага альбома. Беларусы, якія збіраюцца на канцэрт, могуць атрымаць бясплатныя візы. Падаць заяўку можна па спасылцы.

Нагадаем, Сяргей Міхалок і ягоны гурт у нашай краіне фактычна знаходзяцца пад забаронай і не могуць выступаць.

Апошнія навіны