BE RU EN

Расея пастаўляе ў Сірыю перадавыя сістэмы СПА «Панцыр-С1»

  • 12.09.2015, 13:13

Масква адпраўляе Сірыі мадэрнізаваныя сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на двух заходніх і аднаго расейскага чыноўніка, піша "Европейская правда".

Як адзначаецца, сістэма яшчэ не прыбыла ў Сірыю, але ўжо знаходзіцца ў дарозе. Аператарамі SA-22 будуць хутчэй за ўсё расейскія вайскоўцы, а не сірыйцы. "Гэта палепшаная версія АРДС, чым тая што выкарыстоўваецца ў Расеі і кіраваць ёй будуць расейскія вайскоўцы ў Сірыі", - сказаў заходні дыплямат.

Яшчэ два прадстаўнікі ЗША пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Паводле слоў крыніцы, блізкага да расейскага Вайскова-марскому флоту, гэта не першыя пастаўкі ў Сірыю ЗРПК "Панцыр-С1". У прыватнасці, гэтыя комплексы былі пастаўлены ў Сірыю ў 2013 годзе.

ЗРПК "Панцыр-С1" прызначаны для блізкага прыкрыцця грамадзянскіх і вайсковых аб'ектаў (у тым ліку комплексаў СПА вялікай далёкасці) ад усіх сучасных і перспектыўных сродкаў паветранага нападу. Таксама гэты комплекс можа ажыццяўляць абарону аб'екта ад наземных і надводных пагроз.

Раней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Расея працягне пастаўляць вайсковую тэхніку ў Сірыю, каб забяспечыць належную абароназдольнасць краіны.

Апошнія навіны