BE RU EN

ЗША дапамогуць Украіне пераабсталяваць фрэгат Гетман Сагайдачны

  • 1.09.2015, 18:48

Гаворка ідзе аб перадачы новага і мадэрнізаванага тэхнічнага абсталявання ад ВМС ЗША для ўкраінскага карабля.

ЗША дапамогуць Украіне ў пераабсталяванні фрэгата Гетман Сагайдачны. Гэтае пытанне абмеркавалі прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк, міністр абароны генерал-палкоўнік Сцяпан Палтарак і начальнік Шостага флоту ВМС ЗША віцэ-адмірал Джэймс Фог, паведамляе ЛІГАБізнесІнформ са спасылкай на прэс-службу Мінабароны Украіны.

Сярод іншага, як адзначаецца ў паведамленні, гаворка ідзе аб перадачы новага і мадэрнізаванага тэхнічнага абсталявання ад ВМС ЗША для ўкраінскага фрэгата.

Нагадаем, раней ЗША ўжо дапамагалі ў пераабсталяванні Гетмана Сагайдачнага, і цяпер выказалі ахвоту прадоўжыць дапамогу ў мадэрнізацыі ўкраінскіх ВМС.

Апошнія навіны