BE RU EN

Францыя і Нямеччына рыхтуюцца да сустрэчы ў нармандскім фармаце

  • 1.09.2015, 17:48

Сустрэча можа адбыцца ў хуткім часе.

Францыя і Нямеччына пачалі падрыхтоўку да сустрэчы ў нармандскім фармаце. Пра гэта падчас сённяшняга брыфінгу заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Францыі Рамэн Надаль, піша "Укрінформ".

"Як сказаў прэзідэнт Рэспублікі, у хуткім часе можа адбыцца сустрэча ў нармандскім фармаце. Францыя і Нямеччына працуюць у гэтым кірунку", - адзначыў дыпламат.

Раней паведамлялася, што міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што сустрэча кіраўнікоў МЗС у нармандскім фармаце - Украіна, Францыя, Нямеччына, РФ, можа адбыцца цягам найбліжэйшых 10 - 12 дзён.

На мінулых выходных лідары Францыі і Нямеччыны пасля тэлефонных перамоваў з кіраўніком РФ не выключылі магчымасці такой сустрэчы.

Апошнія навіны