BE RU EN

Уладзімір Гройсман: Гэта чорны дзень у гісторыі ўкраінскага парламентарызму

  • 1.09.2015, 14:50

Спікер Вярхоўнай Рады адкрыў 3 сесію парламента.

Уладзімір Гройсман назваў сённяшні дзень чорным днём у гісторыі ўкраінскага парламентарызму, піша Цензор.нет.

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=010915_rad

"Пад сценамі ўкраінскага парламента ад рук злачынцаў і забойцаў пацярпелі больш за 100 нашых герояў. Хлопцы, якія абаранялі права Украіны на дэмакратыю, на парламентарызм", - сказаў ён.

Уладзімір Гройсман нагадаў, што 3 чалавекі загінулі ад рук "нягоднікаў, якія дазволілі сабе забіваць ў цэнтры сталіцы. Маладыя хлопцы ледзь старэйшыя за 20 гадоў - чыесьці дзеці. Людзі, якія маглі жыць і ствараць сем’і, нараджаць дзяцей, але не, выйшла па-іншаму". Спікер прапанаваў спачыць памяць загінулых хвілінай маўчання.

З ягоных слоў за гэты тэракт павінны несці адказнасць усе, хто да яго датычны. У тым ліку і палітычную адказнасць.

Апошнія навіны