BE RU EN

Вакзал у Будапешце зачынілі праз наплыў мігрантаў

  • 1.09.2015, 12:58

Адна з асноўных чыгуначных станцый вугорскай сталіцы зачыненая праз сотні мігрантаў, што зграмадзіліся там.

Яны спрабуюць патрапіць у цягнікі, якія ідуць у Аўстрыю і Нямеччыну. Рух цягнікоў з будапешцкага вакзала Келеці часова скасаваны, паведамляе руская служба BBC.

Мігранты, ад якіх вугорскія ўлады спрабуюць вызваліць станцыю, недвухсэнсоўна даюць зразумець, куды менавіта яны імкнуцца патрапіць, скандуючы хорам: «Нямеччына! Нямеччына!» Некаторыя падкрэсліваюць, што заплацілі сотні еўраў за квіткі і таму будуць чакаць, пакуль ім не дазволяць сесці на цягнік.

Прадстаўнік урада заявіў, што Вугоршчына дзейнічае згодна з правіламі, па якіх тыя, хто шукае палітычнага прытулку, павінны гэта зрабіць у першай жа краіне ЕЗ.

У панядзелак больш за тры з паловай тысяч мігрантаў, многія з якіх - з Сірыі, выехалі з Вугоршчыны ў Вену.

Блізу 1400 чалавек ужо прыехалі раніцай у аўторак з Аўстрыі ў нямецкі Мюнхен.

Апошнія навіны