BE RU EN

Даляр у Менску каштуе 17397 беларускіх рублёў

  • 1.09.2015, 12:18

На таргах у Менску 1 верасня працягнулася зніжэнне курсу даляра да беларускага рубля.

Сёння даляр знізіўся на 55 рублёў да 17 397, піша «Наша ніва».

Еўра вырас на 103 рублі да 19 661.

Расейскі рубель вырас на 4,61 да 265,98.

Нагадаем, што на таргах БВФБ тыдзень таму, 25 жніўня, даляр і еўра дасягнулі максімальнага значэння: 17 836 і 20 474 беларускіх рублёў, пасля чаго пачалося зніжэнне.

Апошнія навіны