BE RU EN

Арсеній Яцанюк: Наша мэта - сяброўства ў NATO

  • 1.09.2015, 11:27

Мэтай Украіны з'яўляецца сяброўства ў NATO, бо гэта дасць магчымасць украінскім Узброеным сілам далучыцца да магутнай сістэмы калектыўнай бяспекі.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк падчас урачыстасцяў з нагоды пачатку новага навучальнага года ў Адэскай вайсковай акадэміі ў аўторак, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Наша мэта - атрыманне сяброўства ў Паўночнаатлантычным альянсе», - падкрэсліў ён.

«Для таго каб Узброеныя сілы Украіны сталі часткай адной з самых магутных калектыўных сістэм бяспекі, - дадаў прэм'ер. - Нагадаю, што згодна з арт. 5 Вашынгтонскай дамовы напад на адну з краін-сябраў Альянсу з'яўляецца нападам на Альянс агулам».

Нагадаем, раней у Кабінеце міністраў паведамілі, што ва Украіне ўведзена 68 з 102 стандартаў NATO.

Як вядома, у канцы мінулага года прэзідэнт Пятро Парашэнка заявіў, што Украіна будзе адпавядаць стандартам ЕЗ і NATO праз 5-6 гадоў.

Апошнія навіны