BE RU EN

Беларусы не паслухалі Лукашэнку і рванулі ў абменнікі

  • 1.09.2015, 8:58

У абменніках Менска захоўваюцца вялікія чэргі.

Фота, зробленае ў дзвюх з іх, размешчаных у самым цэнтры сталіцы - у ГУМе - апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Юры Халезін. На іх відаць, што ў чарзе стаіць вялікая колькасць людзей.

Нагадаем, нядаўна Лукашэнка раіў беларусам «не бегаць да абменнікаў». «У нас нармальныя перспектывы, але трэба ўзварушыцца самім, усяму народу і шукаць шчасце тут. Раю вам: не трэба бегчы да абменнікаў», - сказаў ён.

Апошнія навіны