BE RU EN

Навукоўцы распавялі пра ўплыў генаў на палітычныя перакананні

  • 5.08.2015, 19:14

Навукоўцы высветлілі, што ген DRD4 і ўсе яго варыяцыі наўпрост уплываюць на тое, якіх палітычных перакананняў пільнуецца чалавек.

Вынікі даследавання апублікаваныя ў дакладзе на сайце Нацыянальнага ўніверсітэта Сінгапура, піша korrespondent.net.

Да такіх высноў навукоўцы прыйшлі падчас маштабнага даследавання, у якім брала ўдзел больш за 1700 чалавек. Экспэрты прааналізаваў палітычныя перавагі падыспытных, а таксама прааналізавалі іхнія ДНК.

Высветлілася, што актыўнасць гена DRD4 і яго спецыфічных варыяцый не толькі ўплывае на выпрацоўку гармону дафаміну, але і схіляе чалавека сімпатызаваць тым ці іншым палітычным сілам.

Падыспытныя з пэўнай варыяцый DRD4 збольшага выявіліся кансэрватарамі, а тыя, у каго гэты ген выяўляўся слабей - лібераламі. Найбольш прыкметна гэткая тэндэнцыя была выяўленая сярод удзельнікаў экспэрыменту жаночага роду.

Апошнія навіны