BE RU EN

П'яны кіроўца без пасведчання катаўся па Менску на чужым аўтамабілі

  • 5.08.2015, 16:59

Кіроўца паспрабаваў схавацца ад дзяржаўтаінспектараў спачатку на аўто, а потым падаўся на ўцёкі.

Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны».

Як распавёў прэс-афіцэр Кастрычніцкага РУУС Леанід Ушэнін, экіпаж раённага аддзела ДАІ пераследаваў машыну ад вуліцы Кіжаватава да вуліцы Рыжскай. На неаднаразовыя патрабаванні спыніцца, кіроўца не рэагаваў. Заехаўшы ў двары, спыніў машыну і паспрабаваў уцячы, але супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго.

«Утрыманне алкаголю ў крыві ў 29-гадовага парушальніка склала 1,5 праміле. Падчас разбору высветлілася, што ён не мае пасведчання кіроўцы, а раней ужо быў судзімы за хуліганства, крадзеж і рабаванне», - паведаміў Леанід Ушэнін.

Высветлілася і тое, што аўтамабіль «Пежо», на якім катаўся па гораду гора-кіроўца, быў не ягоны. Напярэдадні парушальнік са знаёмым выпівалі ў гэтым аўто. Калі яго гаспадар пайшоў дадому, таварыш без дазволу ўзяў ключы і паехаў катацца.

Дзеянням затрыманага даецца прававая ацэнка.

Апошнія навіны