BE RU EN

Турцыя і ЗША рыхтуюць маштабную аперацыю супраць «Ісламскай дзяржавы»

  • 5.08.2015, 16:06

Вашынгтон і Анкара ў хуткім часе пачнуць супольную маштабную аперацыю супраць ісламістаў у Іраку і Сірыі.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на заяву міністра замежных спраў Турцыі Меўлюта Чавушаглу тэлеканалу TRT.

«Амерыканскія самалёты і беспілотнікі ўжо прыбываюць [на базу «Інджырлік» на поўдні Турцыі]. Хутка мы пачнём разам маштабную барацьбу супраць ІД», - сказаў у сераду Чавушаглу падчас візіту ў Малайзію.

Раней МЗС Турцыі паведамляла, што ўрад краіны на аснове мандата ад 2 кастрычніка 2014 года, нададзенага парламентам, дало згоду на размяшчэнне на турэцкіх авіябазах пілатаваных і беспілотных лятальных апаратаў ВПС ЗША і іншых чальцоў кааліцыі, якія ўдзельнічаюць у паветраных аперацыях супраць баевікоў ІД.

Турэцкія вайсковыя самалёты таксама будуць удзельнічаць у аперацыях кааліцыі супраць баевікоў, адзначалася ў заяве замежнапалітычнага ведамства.

Нагадаем, пасля тэракту ў горадзе Суруч 20 ліпеня Турцыя пачала антытэрарыстычную аперацыю, падчас якой былі затрыманыя больш за 1000 чалавек. Акрамя таго, Турцыя наважыла пачаць наступ на «Ісламскую дзяржаву».

Апошнія навіны