BE RU EN

На саміце АСЕАН абмяркуюць стварэнне трыбунала аб «Боінгу»

  • 5.08.2015, 14:46

ЗША паспрабуюць пераканаць удзельнікаў саміту АСЕАН падтрымаць ідэю трыбунала аб MH17.

Пра гэта паведамляе расейскае выданне «Известия» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Адной з асноўных тэм міністэрскіх сустрэч АСЕАН і ўсходнеазіяцкага саміту стане пытанне наконт трыбунала аб катастрофе малайзійскага «Боінга-777» над тэрыторыяй Украіны.

Паводле інфармацыі выдання, у Куала-Лумпуры ЗША паспрабуюць пераканаць удзельнікаў саміту АСЕАН падтрымаць ідэю трыбунала.

Нагадаем, Расея на пасяджэнні Рады бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ўжыла вета на рэзалюцыю для стварэння міжнароднага трыбунала ў расследаванні паводле факта збівання самалёта малайзійскіх авіяліній «Боінг-777» рэйса MH17 над тэрыторыяй Украіны 17 ліпеня 2014 года і гібелі 298 чалавек.

Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) - палітычная, эканамічная і культурная рэгіянальная міжурадавая арганізацыя краін, размешчаных у Паўднёва-Усходняй Азіі. АСЕАН была ўтвораная 8 жніўня 1967 г у Бангкоку адначасова з падпісаннем «Дэкларацыі АСЕАН», больш вядомай як «бангкокская дэкларацыя». Дамоўнае афармленне АСЕАН адбылося толькі ў 1976 годзе шляхам падпісання на выспе Балі дамовы аб сяброўстве і супрацоўніцтве ў Паўднёва-Усходняй Азіі і Дэкларацыі згоды АСЕАН.

Найвышэйшым органам АСЕАН з'яўляецца саміт лідараў (кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў) краін-чальцоў, які, пачынаючы з 2001 года, праходзіць штогод.

Апошнія навіны