BE RU EN

Украіна павялічыць імпарт газу праз Славакію амаль на 15%

  • 5.08.2015, 12:05

Украіна мае намер павялічыць імпарт прыроднага газу з Еўропы праз тэрыторыю Славакіі на 14,7%, або на 3,376 млн куб м да 26,321 млн куб м з 5 жніўня.

Пра гэта сведчаць звесткі аператара газатранспартнай сістэмы Славакіі кампаніі Eustream, пішуць "Украінскія навіны".

Згодна з імі заяўка (nomination) на 5 жніўня на прапампоўку газу праз газавымяральную станцыю "Будэнцэ" (Славакія) праз газаправод "Ваяны-Ужгарад" ва Украіну складае 26 320 735 куб м.

На пасяджэнні антыкрызіснага энэргетычнага штаба 3 жніўня прэм'ер-міністр Арсеній Яцэнюк даручыў Нацыянальнай акцыянернай кампаніі "Нафтагаз Украіны" павялічыць закупкі прыроднага газу з Еўропы ў жніўні.

Як паведамляла агенцтва, Украіна скараціла імпарт прыроднага газу з Еўропы на 10,4% - у сярэднім з 25,1 млн куб м за дзень да 22,5 млн куб м за дзень, пачынаючы з 1 жніўня.

Апошнія навіны