BE RU EN

У Кіеве хочуць судзіць начштаба РФ за падрыхтоўку вайны ў Данбасе

  • 5.08.2015, 11:56

Першага намесніка міністра абароны РФ Валерыя Герасімава і яшчэ 10 высокапастаўленых вайскоўцаў Расеі западозрылі ў развязванні вайны ва Украіне.

Кіеўскі суд разглядае пытанне аб арышце і затрыманні начальніка Генеральнага штаба ўзброеных сіл Расейскай Федэрацыі, першага намесніка міністра абароны РФ Валерыя Герасімава. Яму і яшчэ 10 вайскоўцам РФ накіравана апавяшчэнне аб падазрэнні, паведаміў журналістам на брыфінгу начальнік галоўнага следчага ўпраўлення СБУ Рыгор Астафійчук.

Як паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ, Астафійчук адзначыў, што ў выніку расследавання пад працэсуальным кіраўніцтвам вайсковай пракуратуры быў устаноўлены ўдзел Герасімава ў планаванні, падрыхтоўцы і развязванні канфлікту на тэрыторыі Украіны.

«У раённым судзе Кіева разглядаецца пытанне аб абранні ім меры стрымання з адначасовым прыняццем пастановы аб іх затрыманні і арышце ... Паралельна мы абвяшчаем іх у вышук міждзяржаўны і міжнародны», - сказаў ён.

Апошнія навіны