BE RU EN

Фотафакт: Улёткі «Свабоду палітвязням» у Баранавічах

  • 5.08.2015, 9:32

Баранавіцкія праваабаронцы правялі інфармацыйную акцыю з мэтай інфармавання аб наяўнасці палітычных зняволеных у Беларусі.

У райцэнтры былі расклееныя ўлёткі з патрабаваннем вызваліць Мікалая Статкевіча, Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова і патрабаваннем іх вызвалення, піша сайт ПЦ «Вясна».

- Сёння ўлады не толькі не дазваляюць легальна выказваць салідарнасць з палітвязнямі, але і не прызнаюць сам факт іх існавання. Вось ужо 3 гады запар чыноўнікі нам забараняюць 4 жніўня праводзіць у Баранавічах пікеты ў падтрымку палітвязняў. Таму мы наважылі прайсціся па гарадскіх вуліцах і праінфармаваць грамадзян горада аб тым, што Беларусь - краіна, дзе людзей адпраўляюць у турму за палітычныя погляды. Адначасова мы хацелі нагадаць грамадзянам горада прозвішчы палітвязняў нашай краіны, асабліва Юрыя Рубцова, які цяпер утрымліваецца ў СІЗА №6 горада Баранавічы, - паведаміў грамадскі актывіст Мікалай Валынец.

Апошнія навіны