BE RU EN

15-гадовы школьнік абчысціў страйкбольны клуб

  • 5.08.2015, 9:25

Супрацоўнікам Партызанскага РУУС сталіцы спатрэбілася некалькі гадзін, каб адшукаць падлетка, якога падазравалі ў крадзяжы ў страйкбольным клубе.

Апошнім часам у гэтым клубе пачалі часта знікаць рэчы: акумулятары да прывадаў, лаўдары, зарадная прылада, прыцэлы - усё бясследна кудысьці знікала. Заставаліся толькі сляды ад узлому. Пасля некалькіх такіх выпадкаў у памяшканні ўсталявалі камеры відэаназірання.

Паглядзеўшы наяўныя відэазапісы, аператыўнікі ўстанавілі, што ноччу ў клуб неаднаразова прыходзіў падлетак і выкрадаў названыя рэчы. 15-гадовы школьнік распавёў, што крадзенае потым прадаваў знаёмым. Агульная шкода выкрадзенага склала блізу 4 мільёнаў беларускіх рублёў.

Зараз у дачыненні да падлетка распачатая крымінальная справа паводле артыкула 205 («Крадзеж») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яму пагражае тэрмін пазбаўлення волі да 4 гадоў.

Апошнія навіны