BE RU EN

Работнік Ваўкавыскага мясакамбіната спрабаваў скрасці 50 батонаў каўбасы

  • 4.08.2015, 20:38

Работнік мясакамбіната перакінуў прадукцыю праз паркан, а затым сабраў яе і спрабаваў вывезці.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Гарадзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў.

Мужчыну, які позняй ноччу па другаснай вельмі выбоістай дарозе ад'язджаў ад тэрыторыі прадпрыемства на ўласным аўтамабілі, заўважылі супрацоўнікі дэпартамента аховы. Яны наважылі праверыць, у чым справа, і спынілі падазроны самаход. У салоне аўтамабіля былі прыхаваныя больш за 50 батонаў варана-вэнджанай каўбасы. Як пазней высветлілі супрацоўнікі аддзела барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Ваўкавыскага РАУС, работнік мясакамбіната перакінуў прадукцыю праз паркан, а затым сабраў яе і спрабаваў вывезці.

У каўбаснага злодзея канфіскаваная выкрадзеная прадукцыя агульнай вагой больш за 20 кг і аўтамабіль. Ідзе разбіральніцтва.

Апошнія навіны