BE RU EN

Расея абмяжуе імпарт прэзерватываў з Еўропы

  • 4.08.2015, 18:50

Дзяржзакупкі прэзерватываў, дэфібрылятараў, стаматалагічных інструментаў і іншых медыцынскіх вырабаў з-за мяжы могуць быць абмежаваныя.

Пра гэта гаворыцца ў праекце пастановы, падрыхтаваным расейскім Мінпрамторгам. У праекце адзначаецца, што такім чынам міністэрства мае намер павялічыць канкурэнцыю на рынку медыцынскіх вырабаў, паведамляе руская служба BBC.

Сярод замежных вырабаў, якія могуць закрануць абмежаванні, - рэнтгенаўскія апараты, сканары, стэрылізатары, экзапратэзы грудных залоз, штучныя клапаны сэрца, штучны левы страўнічак сэрца, а таксама антысептыкі і дэзінфікуючыя прэпараты.

Між тым, абмежаванні не закрануць медыцынскія вырабы з Беларусі, Казахстана і Арменіі.

Апошнія навіны