BE RU EN

Увосень пачнецца дэмантаж расейскага абсталявання з «Містраль»

  • 4.08.2015, 18:25

Расейскія спецыялісты ў верасні дэмантуюць апаратуру сувязі і кіравання з гелікоптэраносца «Містраль» у Францыі.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на свае крыніцы.

У 2011 годзе Францыя паводле кантракта павінна была пачаць будаўніцтва двух гелікоптэраносцаў тыпу «Містраль». Сума кантракту склала 1,2 млрд еўраў, і Расея ўнесла перадаплату 840 млн.

Першы карабель Расея павінна была атрымаць у лістападзе 2014 года, аднак летам 2014 прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд абвясціў, што ў сувязі з падзеямі на Украіне «Містралі» не могуць быць перададзеныя.

Апошнія навіны