BE RU EN

Расейцаў павіншавалі з днём ПДВ плакатамі, на якіх выявы ўкраінскіх вайскоўцаў

  • 4.08.2015, 16:58

Карыстальнікі сацыяльных сетак выкрылі расейскую ўладу ў чарговым паліграфічным канфузе.

Гаворка ідзе пра віншавальныя плакаты да дня ВДВ, на якіх выявы стройных шэрагаў украінскіх блакітных берэтаў, піша «Новое время».

Плакаты з'явіліся ў розных гарадах РФ 2 жніўня. На іх значыцца надпіс «Хто пакрыўдзіць Расею, будзе мець справу з ПДВ». Неўзабаве карыстальнікі сацыяльных сетак пачалі выкладваць арыгінальныя фота, узятыя для калажаў, на якіх можна разглядзець на спражцы армейскіх рамянёў украінскі герб.

Апошнія навіны