BE RU EN

Жыхарам Баранавічаў распавялі, як можна ўдарыць па дыктатару

  • 4.08.2015, 15:34

У Баранавічах была вывешаная расцяжка, якая тлумачыць, чаму нельга ўдзельнічаць у «выбарах».

Банэр з тэкстам «Няяўка на выбары - удар па лукашызму!» Быў замацаваны на агароджы адной са школ горада Баранавічы. Такім чынам грамадзянскія актывісты нагадалі жыхарам горада пра бессэнсоўнасць удзелу ў выбарчым фарсе, паведаміў чытач сайта charter97.org.

Нагадаем, што раней налепкі з заклікам да байкоту «прэзідэнцкіх выбараў» неаднаразова з'яўляліся ў сталіцы Беларусі і іншых гарадах краіны.

Апошнія навіны