BE RU EN

Жыхар Полацку падмануў пакупнікоў аўто на $60 тысяч

  • 4.08.2015, 15:00

Жыхар Полацку падазраецца ў махлярстве - абяцаючы набыць і даставіць беларусам аўтамабілі, ён прысвойваў перададзеныя яму сродкі.

Як паведамляе БелаПАН, у якасці падазраванага паводле крымінальнай справы праходзіць 37-гадовы жыхар райцэнтра.

Цягам мінулага года ён на падставе набыцця аўтамабіляў у Карэі і дастаўцы іх у Беларусь узяў у жыхароў Пухавіцкага раёна і Берасця грашовыя сродкі на агульную суму амаль 60000 даляраў ЗША.

Ні грошай, ні аўто, ні самога «дабрадзея» патэнцыйныя пакупнікі больш не бачылі.

Управа Следчага камітэта Менскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні да падазраванага, вывучаюцца абставіны ашуканскіх дзеянняў, адшукваюцца пацярпелыя. У рамках следчых дзеянняў рыхтуюцца міжнародныя даручэнні аб наданні прававой дапамогі.

Апошнія навіны