BE RU EN

Золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся да $4,7 млрд

  • 4.08.2015, 12:45

Золатавалютныя рэзервы за 7 месяцаў гэтага года скараціліся на $0,4 мільярда і склалі $4,7 на 1 жніўня 2015 года.

Пра гэта паведаміў у аўторак 4 жніўня кіраўнік Нацбанка Павел Калавур, піша АФН.

Ён таксама адзначыў, што ў ліпені Беларусь ажыццявіла рэкордная пагашэнні замежнай дзяржзапазычанасці сумаю $1,3 мільярда.

Трэба адзначыць, што гэтая сума была цалкам рэфінансаваная за кошт крэдытаў Ашчадбанка і ўрада РФ. «Паводле ацэнкі Нацбанка аб'ём ЗВР да канца года не зменіцца», - сказаў Калавур.

Апошнія навіны