BE RU EN

Фільм пра выкраданні ў Беларусі «Банда» пакажуць у Варшаве

  • 4.08.2015, 12:17

Хельсінскі фонд правоў чалавека ў Варшаве 4 жніўня праводзіць паказ дакументальнага фільма «Банда».

У стужцы распавядаюцца гісторыі аб выкраданні апанентаў беларускіх улад. Фільм быў падрыхтаваны Беларускім дакументацыйным цэнтрам, грамадскай арганізацыяй, якая займаецца зборам фактаў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, піша сайт ПЦ «Вясна».

Фільм будзе паказаны ў расейскамоўнай версіі з субтытрамі на ангельскай мове. Дэбаты будуць перакладзеныя на польскую мову.

Пасля паказу адбудзецца дыскусія з удзелам Вольгі Саламатавай, экспэртам Хельсінскага фонду правоў чалавека ў Беларусі Драгініі Надаждын, дырэктарам Amnesty International у Польшчы, Раісай Mіхайлоўскай, праваабаронцай, старшынёй Беларускага дакументацыйнага цэнтра, Вольгай Завадскай, маці зніклага ў 2000 годзе журналіста Дзмітрыя Завадскага.

Дэбаты будзе весці Аляксей Дзікавіцкі, галоўны рэдактар тэлеканала «Белсат».

Пачатак: 18:00 паводле польскага часу.

Месца правядзення: Faktyczny Dom Kultury, Галчынскага (Gałczyńskiego) 12, Варшава.

Апошнія навіны