BE RU EN

19-гадовы мянчук скраў тралейбус і на ім трапіў у ДТЗ

  • 4.08.2015, 11:35

Згоншчык праехаў усяго 20 метраў, пасля чаго трапіў у аварыю.

Інцыдэнт адбыўся ўначы 28 ліпеня. Як паведаміла прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Вераніка Стрэльск, хтосьці пракраўся на тэрыторыю тралейбуснага парка на вуліцы Харкаўскай у Менску і скраў тралейбус. Зрэшты, згоншчык праехаў усяго 20 метраў, пасля чаго трапіў у ДТЗ, піша onliner.by.

Блізу двух гадзін ночы аб згоне тралейбуса паведамілі ў міліцыю. «Прыбылыя на месца здарэння супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы затрымалі падазраванага. Ім аказаўся 19-гадовы малады чалавек», - распавяла Вераніка Стрэльск.

Затрыманы хлопец растлумачыў праваахоўнікам, што нядаўна стажыраваўся ў тралейбусным парку на пасадзе рабочага. Ён ведае, як патрапіць у тралейбус, як яго завесці. Ён паехаў, але праз усяго 20 метраў сутыкнуўся з іншым тралейбусам, што стаяў наперадзе.

У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 214 Крымінальнага кодэкса (выкраданне транспартнага сродку).

Апошнія навіны