BE RU EN

Калужскі губернатар заклікаў расейцаў адмовіцца ад варэння

  • 4.08.2015, 8:08

Выконваючы абавязкі губернатара Калужскай вобласці Анатоль Артамонаў прапанаваў адмовіцца ад варэння праз дэфіцыт цукру і росту коштаў на яго.

Аб новай ініцыятыве паведамляе мясцовы тэлеканал «Калуга 24».

За тыдзень кошт на цукар у Калужскай вобласці падняўся на 1,5-2%. У паўночных раёнах вобласці цяпер цяжка купіць яго і за такі кошт. Прынамсі - у крамах гандлёвай сеткі "Магніт". Пра гэта 3 жніўня на працоўным пасяджэнні ўрада Калужскай вобласці паведаміў міністр канкурэнтнай палітыкі і тарыфаў Мікалай Уладзіміраў.

«Праведзена праверка, высветлена, што гэтая праблема выкліканая пастаўшчыком з Тамбоўскай вобласці. Перададзеныя матэрыялы ўжо ў ФАС Тамбоўскай вобласці. Больш за тое, асабіста гутарыў з выконваючым абавязкі кіраўніка, каб тэрмінова і неадкладна прынялі меры да гэтага пастаўшчыка», - далажыў удзельнікам пасяджэння кіраўнік рэгіянальнага ўпраўлення Федэральнай антыманапольнай службы Дзмітрый Карэцін.

Іншай прычынай росту коштаў на цукар і яго дэфіцыт стаў распачаты ў Калужскай вобласці сезон варэння. Анатоль Артамонаў у сувязі з гэтым выказаў здзіўленне з нагоды прыхільнасці калужан да гэтага прадукту.

«Яно ж абсалютна бескарыснае. Акрамя шкоды, нічога не дае. Бралі б і замарожвалі (ягады), лядоўні ж ёсць», - сказаў ён.

Апошнія навіны