BE RU EN

Віцебскі кот Вітушка заклікаў да байкоту «выбараў»

  • 4.08.2015, 7:45

На пад'ездах віцебскіх дамоў дзе-нідзе з'явіліся аб'явы з партрэтам аўтара - ката Вітушкі.

Хто ягоны гаспадар, невядома. Але пазіцыя гэтага невядомага жыхара зразумелая: яго гадаванец Вітушка просіць «не засмечваць паштовую скрыню ўлёткамі і запрашэннямі». Бо «ў сувязі з невылучэннем ката Барсіка» ў выбарах удзельнічаць наогул не мае сэнсу, паведамляе «Радыё Свабода».

Зварот адрасаваны «членам камісій і іншым актывістам выбарчага працэсу».

Са слоў віцяблян, якім давялося ўбачыць такія аб'явы, многія з іх падзяляюць пазіцыю ката Вітушкі - яны гатовыя не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. І ўжо не толькі дзеля крыўды за Барсіка, якога ЦВК не зарэгістраваў у якасці прэтэндэнта ў кандыдаты. А таму, што будучы вынік, як паказвае досвед мінулых «выбараў», ужо і так прадказальны.

Апошнія навіны