BE RU EN

Пад Пінскам у ДТЗ загінула грамадзянка Польшчы

  • 31.08.2015, 19:14

Аварыя з цяжкімі наступствамі здарылася 29 жніўня пад 20.45 на 395-м км аўтадарогі М10 Кобрын - Гомель - мяжа РФ.

Як паведаміў БелаПАН начальніца аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама Наталля Сахарчук, 45-гадовая полька кіравала «Рэно-Меганом» і з'ехала ў правы па ходу руху кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся. Паводле папярэдніх звестак, яна не справілася з кіраваннем.

У транспартным сродку знаходзілася пяць чалавек. Усё - грамадзянкі Польшчы, жыхаркі горада Рава-Мазавецкі.

На месцы аварыі загінула 18-гадовая пасажырка «Рэно». Яшчэ дзве пасажыркі (45-гадовая жанчына і 14-гадовая дзяўчынка) з траўмамі дастаўленыя ў лякарню.

Кіроўца аўтамабіля і пасажырка, якая ехала на пярэднім пасажырскім сядзенні, не пацярпелі.

Распачата справа паводле ч.2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула з неасцярожнасці смерць чалавека).

Апошнія навіны