BE RU EN

Паблізу Латвіі другім разам за дзень перахапілі вайсковы самалёт РФ

  • 31.08.2015, 19:07

Знішчальнікі паветранай паліцыі NATO другім разам за дзень перахапілі паблізу Латвіі вайсковы самалёт РФ.

Пра гэта паведамляюць Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі ў сваім Твітары, піша "Еўрапейская праўда".

"Знішчальнікі паветранай паліцыі 31 жніўня перахапілі над Балтыйскім морам паблізу межаў Латвіі самалёт узброеных сіл РФ - Ан-26", - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым паветраная прастора ніводнай з краін Балтыі парушаная не была.

31 жніўня знішчальнікі NATO перахапілі над Балтыкай 4 вайсковыя самалёты РФ.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ў NATO налічылі 250 перахопаў расейскіх вайсковых самалётаў за апошнія паўгода.

Пры гэтым паветраную і марскую прастору дзяржаў яны не парушаюць, аднак у выпадку самалётаў гаворка ідзе пра пагрозу для цывільнай авіяцыі.

У краінах Балтыі і Вялікабрытаніі неаднаразова заяўлялі, што палётамі сваіх самалётаў у іх межах Расея дэманструе сілу і тэстуе рэакцыю NATO.

Апошнія навіны