BE RU EN

Менчуку выдалі ў абменным пункце «лішнія» 450 еўра

  • 31.08.2015, 17:43

Увечары 18 жніўня касір абменнага пункта валют пры правядзенні аперацыі канверсіі выдала мужчыну на 450 еўра больш чым патрэбна.

А менавіта замест 50-ці перадала яму 500 еўра. Пасля гэтага ён узяў грошы і схаваўся. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Праваахоўнікі звярнуліся да грамадзян па дапамогу знайсці мужчыну.

Мужчыну ж яны параілі прыйсці ў банк і вярнуць лішнія грошы, у такім выпадку яму ўдасца пазбегнуць крымінальнай адказнасці. Таксама ў папярэдніх выпадках свядомыя грамадзяне атрымлівалі ўзнагароду ад банка.

Апошнія навіны