BE RU EN

Акцыя ў Менску: «Расейскія вайскоўцы - прэч з Беларусі!»

  • 31.08.2015, 17:26

Велізарны плакат з заклікам да расейскіх вайскоўцаў пакінуць тэрыторыю Беларусі вывесілі ў пераходзе на праспекце Незалежнасці.

Акцыю правяла «Альтэрнатыва». Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.

«Сёння актывісты «Альтэрнатывы» вывесілі вялікі плакат, дзе выказалі сваё стаўленне да прысутнасці ў Беларусі расейскіх вайскоўцаў, а таксама магчымага адкрыцця новых расейскіх баз. Акцыя праходзіла ў Менску ў пераходзе каля вайсковага факультэта БНТУ. Мы - за мір, за незалежную краіну, супрацоўніцтва з усім цывілізаваным светам, дабрабыт і росквіт Беларусі», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны