BE RU EN

Прэзідэнт «Урала»: Ганчарэнка абяцаў прыехаць, але яго няма

  • 31.08.2015, 16:36

Беларускі настаўнік «Урала» Віктар Ганчарэнка так і не прыбыў у Екацярынбург.

Пра гэта заявіў прэзідэнт расейскага клуба Рыгор Іваноў, піша championat.com.

- Ганчарэнка яшчэ не прыехаў. Калі я з ім размаўляў, ён абяцаў прыехаць сёння, у панядзелак. На гэты момант у Екацярынбургу Ганчарэнкі няма, - адзначыў функцыянер.

Беларускі трэнер пакінуў клуб і паляцеў у Менск 25 жніўня перад матчам з «Церакам» (3:3). Прэзідэнт «Урала» Рыгор Іваноў выказваўся за вяртанне трэнера.

Апошнія навіны