BE RU EN

ДТЗ у Менску: п'яны кіроўца Honda знёс святлафор

  • 31.08.2015, 15:16

На вуліцы Францішка Скарыны ў Менску кіроўца аўтамабіля Honda знёс святлафор.

ДТЗ здарылася 29 жніўні блізу 17:30. Ён сутыкнуўся з бардзюрным каменем, заехаў на раздзяляльную паласу і рэзнуўся ў святлафорны слуп. Слуп упаў, аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні, людзі не пацярпелі. Кіроўцу даставілі на медыцынскі агляд, дзе высветлілася, што ён п'яны.

Як паведаміла onliner.by спецыялістка аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Першамайскага раёна Кацярына Журымская, аўтамабілем Honda кіраваў хлопец 1993 года нараджэння. Медагляд выявіў у яго 0,66 праміле алкаголю ў крыві.

У дачыненні да кіроўцы складзеныя два адміністрацыйныя пратаколы: паводле ч.1 арт. 18.16 («Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення») і ч.2 арт.18.17 («Здзяйсненне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, iншага парушэння правілаў дарожнага руху, што пацягнула пашкоджанне дарожных і іншых збудаванняў») Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Апошнія навіны