BE RU EN

Акцыя да Дня ведаў: сшытак з «Пагоняй» - задарма

  • 31.08.2015, 12:31

Партыя БНФ арганізуе раздачу сшыткаў з беларускім арнаментам і нацыянальнай сімволікай.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.

З панядзелка 31 жніўня ў офісе партыі БНФ у Менску (вуліца Чарнышэўскага, 3) можна бясплатна атрымаць сшыткі на 12 лістоў (у шырокую лінейку альбо ў звычайную клетку, цвёрдая вокладка) і сшыткі на 48 лістоў з «Пагоняй» і дэвізам «Будзь беларусам, будзь пераможцам» (у клетку).

«Выдатны падарунак нашым дзеткам. Спяшайцеся - колькасць сшыткаў для распаўсюджвання абмежаваная», - гаворыцца ў паведамленні.

Офіс партыі БНФ адкрыты з 10 да 20 гадзін з панядзелка да пятніцы.

Апошнія навіны