BE RU EN

Супрацоўніка Капыльскага райвыканкама затрымалі за хабар

  • 31.08.2015, 12:20

Капыльскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа ў дачыненні да аднаго са спецыялістаў аддзела адукацыі райвыканкама.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца управы СК Менскай вобласці Таццяна Беланогая, службовая асоба затрыманая супрацоўнікамі УБЭП УУС Менаблвыканкама ў момант атрымання хабару.

Устаноўлена, што падазраваная, выкарыстоўваючы свае паўнамоцтвы ў карыслівых мэтах, атрымала ад жыхаркі Капыльскага раёна 7,6 млн рублёў на падставе наступнай іх перадачы вышэйстаячаму кіраўніцтву за развязання пытання аб непрыняцці мер сацыяльна-выхаваўчага характару ў дачыненні да яе прыёмных дзяцей па нібыта наяўнай скарзе.

Цяпер з затрыманай працуюць следчыя. Дзеянні падазраванай кваліфікаваныя як падбухторванне да дачы хабару. Ажыццяўляюцца следчыя дзеянні, накіраваныя на высвятленне ўсіх абставінаў злачынства. Даследуюцца прычыны і ўмовы, якія спрыялі яго ўчыненню.

Апошнія навіны