BE RU EN

ХК «Дынама-Мінск» значна саступіў рыжскім аднаклубнікам - 0:4

  • 30.08.2015, 19:52

Гэта быў першы хатні матч менскай каманды ў восьмым сэзоне КХЛ.

У чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі менскія дынамаўцы саступілі рыжскім аднаклубнікам з лікам 0:4 (0:0, 0:2, 0:2). Гульня адбылася 30 жніўня на лёдзе "Мінск-Арэны", паведамляе "Еўрарадыё".

Гэта быў першы хатні матч "зуброў". Каманда пацярпела трэцюю паразу запар. Перад гэтым нашыя суайчыннікі ў Маскве саступілі "Спартаку" 3:4 у авэртайме, а ў Санкт-Пецярбургу саступілі СКА - 1:2.

Апошнія навіны