BE RU EN

Беларусы занялі 14 месца на ЧС у лёгкай атлетыцы

  • 30.08.2015, 17:37

Чэмпіянат свету ў лёгкай атлетыцы ў Пекіне закончыўся. У выніковай медальнай табліцы перамогу атрымала каманда Кеніі.

Спартоўцы з гэтай афрыканскай краіны здабылі 7 залатых, 6 сярэбраных і тры бронзавыя ўзнагароды. Другое месца заняла каманда Ямайкі (7+2+3), трэцімі сталі амерыканцы (6+6+6). Каманда Беларусі ў выніковай табліцы стала 14-й. У скарбонцы нашай каманды дзве ўзнагароды - золата Марыны Арзамасавай ў бегу на 800 метраў і бронза Аліны Талай у бар'ерным бегу на 100 метраў, піша «Прессбол».

Чэмпіянат свету-2015. Медальная табліца

1. Кенія - 7+6+3

2. Ямайка - 7+2+3

3. ЗША - 6+6+6

4. Вялікабрытанія - 4+1+2

5. Эфіёпія - 3+3+2

6. Польшча - 3+1+4

7. Канада - 2+3+3

7. Нямеччына - 2+3+3

9. Расея - 2+1+1

10. Куба - 2+1+0

...

14. Беларусь - 1+0+1

Апошнія навіны